Вела-пешаходная экскурсія «140 велагадоў: роварная гісторыя Мінска»

07.07.2017 в 15:00
Збор — цэнтральная брама завода «Мотавела» (пр-т Партызанскі, 8)

Запіс у групу:
+375 (29) 704-00-18
вк, fb — Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
Магчымы ўдзел толькі ў пешаходнай 1,5-гадзіннай экскурсіі па заводзе «Мотавела»

Вела-пешаходная экскурсія з наведваннем легендарнага завода «Мотавела»

З’явіўшыся ў Мінску ў канцы 1880-х гадоў, ровар далёка не адразу заняў шырокую паласу на галоўным праспекце. Яму спатрэбілася паўстагоддзя, каб з дарагой «цацкі» пераўтварыцца ў народны транспартны сродак беларусаў. Хто яны — першыя велагероі? Дзе быў першы мінскі велапракат? І чаму ўсіх раварыстаў падсвядома цягне на вакзал? Аўтарская велаэкскурсія аб першых кіламетрах мінскіх раварыстаў — добра правярайце тармазы!

 

 

Сапраўдным эксклюзівам экскурсіі стане наведванне гістарычнага завода «Мотавела» з агляданнем вытворчасці «AIST» І «M1NSK» у працоўным рэжыме . Мы ўбачым:
— цэх рабатызаванай зборкі колаў
— зборачны цэх ровараў і матацыклаў, склады гатовай прадукцыі
— музейную экспазіцыю ровараў і матацыклаў «Мотавела» ад 1950-х гг.
— легендарны станок па мянушцы «Экспанат», які штампаваў роварную зорачку для ўсяго СССР, і іншае гістарычнае заводскае абсталяванне
— поўны сакрэт-рарытэт: бомбасховішча з залай палітінфармацыі і камандным пунктам!
— помнік Леніну і іншыя артэфакты савецкай эпохі

Расклад бліжэйшых экскурсій:

02.07, 15:00 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия
07.07, 15:00 Прэм’ера! 140 велагадоў: роварная гісторыя Мінска, з наведваннем завода «Мотавела»
09.07, 12:00 Минск.Лучшее: обзорная велоэкскурсия
12.07, 18:30 У пошуках менскага Эльдарада: экскурсія на байдарках (разам з Kayak Minsk)
12.07, 22:00 Призраки Лошицкого парка: ночная велоэкскурсия
13.07, 19:00 Жыхары мінскага неба: велазнаёмства з манументальнай скульптурай сталічных дахаў
19.07, 19:00 Прэм’ера! Асмалоўка: пешая экскурсія
20.07, 19:00 Прэм’ера! Іосіф Лангбарт: выгнаны архітэктар
22.07, 23.00 Неба над Менскам: зорная экскурсія
26.07, 19.00 Прэм’ера! ВелаКупала і не толькі: маршрутамі класікаў па міжваенным Мінску

 

СТОИМОСТЬ БИЛЕТОВ: 

5,00 руб. першых тры месцы
8,50 руб. астатнія (пры ўмове папярэдняй аплаты)
12,00 руб. у дзень экскурсіі

ІП Абрамчук Р. 192201977

preloader